Медаль «За бездакорную службу» II ступені

Медаль «За бездакорную службу» II ступені

Медалём "За бездакорную службу" ўзнагароджваюцца ваеннаслужачыя, асобы начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, службовыя асобы мытных органаў, якія бездакорна праслужылі дзесяць, пятнаццаць і дваццаць каляндарных гадоў адпаведна. Асобы, узнагароджаныя ведамаснымі медалямі СССР "За бездакорную службу", прадстаўляюцца да ўзнагароджання медалём "За бездакорную службу" чарговай ступені. Медаль "За бездакорную службу" носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца ў парадку старшынства ступеняў пасля медаля Францыска Скарыны. Медаль "За бездакорную службу" мае тры ступені. Вышэйшай ступенню медаля "За бездакорную службу" з’яўляецца I ступень. Узнагароджанне праводзіцца паслядоўна медалём "За бездакорную службу" ІІІ, II і I ступені.

Статыстыка ўзнагароджанняў

Апошнія ўзнагароджанні

Кашнярова Святлана Аляксандраўна18 лістапада 2024
Вярбіцкі Аляксандр Міхайлавіч18 лістапада 2024
Карсакоў Аляксей Аляксандравіч18 лістапада 2024
Карабельнікаў Андрэй Уладзіміравіч18 лістапада 2024
Жызнеўская Таццяна Віктараўна18 лістапада 2024
Грачова Ірына Міхайлаўна18 лістапада 2024
Афанасенка Віталій Міхайлавіч18 лістапада 2024
Чарнагалоў Аляксандр Аляксандравіч18 лістапада 2024
Катляр Аляксандр Уладзіміравіч18 лістапада 2024
Шынкароў Аляксандр Міхайлавіч18 лістапада 2024