Медаль «За бездакорную службу» I ступені
Медалём "За бездакорную службу" ўзнагароджваюцца ваеннаслужачыя, асобы начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, службовыя асобы мытных органаў, якія бездакорна праслужылі дзесяць, пятнаццаць і дваццаць каляндарных гадоў адпаведна. Асобы, узнагароджаныя ведамаснымі медалямі СССР "За бездакорную службу", прадстаўляюцца да ўзнагароджання медалём "За бездакорную службу" чарговай ступені. Медаль "За бездакорную службу" носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца ў парадку старшынства ступеняў пасля медаля Францыска Скарыны. Медаль "За бездакорную службу" мае тры ступені. Вышэйшай ступенню медаля "За бездакорную службу" з’яўляецца I ступень. Узнагароджанне праводзіцца паслядоўна медалём "За бездакорную службу" ІІІ, II і I ступені.
Статыстыка ўзнагароджанняў
Апошнія ўзнагароджанні
| Дагодзькін Сяргей Іванавіч | 12 жніўня 2024 |
| Гусеў Аляксей Валер’евіч | 12 жніўня 2024 |
| Гаралевіч Леанід Міхайлавіч | 12 жніўня 2024 |
| Валасач Мікіта Генадзьевіч | 12 жніўня 2024 |
| Бабіч Максім Мікалаевіч | 12 жніўня 2024 |
| Калясенка Аляксандр Віктаравіч | 12 жніўня 2024 |
| Васілеўскі Юрый Іванавіч | 18 лістапада 2024 |
| Балеева Аксана Генадзьеўна | 18 лістапада 2024 |
| Більдзейка Аляксей Аляксандравіч | 18 лістапада 2024 |
| Трухан Расціслаў Анатольевіч | 18 лістапада 2024 |